21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнага народа, бо няма народа без мовы. 20.02.2026 выхаванцы дзіцячага сада, вучні і настаўнікі Граніцкай базавай школы Маладзечанскага раёна прынялі ўдзел у святкаванні гэтага дня. Спачатку ўдзельнікі мерапрыемства даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята, паслухалі прыгожыя вершы пра родную мову, а затым праявілі сваю кемлівасць і эрудыцыю ў конкурснай праграме. Загадкі, крыжаванкі, прыказкі, цікавыя пытанні нікога не пакінулі раўнадушным. Кожны напісаў на стэндзе "Я родную мову люблю" свае любімыя словы. Усе ўдзельнікі яшчэ раз упэўніліся, наколькі багатая, прыгожая і самабытная беларуская мова.