14 лютага навучэнцы 2 класа прынялі ўдзел гутарцы на тэму “Камп’ютар: сябар ці вораг?”, якая прайшла ў форме круглага стала. Мэтай мерапрыемства было фарміраванне пазітыўнага стаўлення да камп’ютара і ўменне выкарыстоўваць яго на карысць сабе. Навучэнцы азнаёміліся са шкоднымі наступствамі камп’ютарных гульняў, небяспечных сайтаў, інтэрнэт-залежнасці. У ходзе гутаркі яны абмеркавалі з класным кіраўніком, як выкарыстоўваць камп’ютар на карысць сабе. Навучэнцы атрымалі памяткі аб правілах паводзін у сетцы Інтэрнэт.