ИЗОБРАЖЕНИЯ:
ЧБ
ЦВ
ТЕКСТ:
A
A
A
ФОН:
Ц
Ц
Ц
Ц
НАСТРОЙКИ:

Дополнительные настройки


КЕРНИНГ: СТАНДАРТНЫЙ СРЕДНИЙ БОЛЬШОЙ
ИНТЕРВАЛ: ОДИНАРНЫЙ ПОЛУТОРНЫЙ ДВОЙНОЙ
Версия для слабовидящих
Перейти на обычную версию

21 лютага ў нашай краіне адзначаецца Дзень роднай мовы.

Кажуць, мова мая аджывае

Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.

Для мяне ж яна вечна жывая,

Як раса, як сляза, як зара.

   П.Панчанка

 21 лютага вучні, настаўнікі і выхаванцы Граніцкай базавай школы прынялі актыўны ўдзел у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”. Кожны ўспомніў свае любімыя беларускія словы і падзяліўся імі з прысутнымі. Пачалося наша мерапрыемства з беларускіх вершаў і гісторыі ўзнікнення свята. Затым выхаванцы дзіцячага сада прадэманстравалі беларускую народную гульню “Грушка”. Настаўнікі і вучні актыўна ўдзельнічалі ў гульнях: “Гарлачыкі”, “Маша” і “Ручаёк”.

 

 


 

У дзіцячым садзе ў гэты дзень гучалі вершы Івана Муравейкі, Алеся Бадака, лічылкі на беларускай мове, народныя пацешкі. І дарослыя, і дзеці прынялі актыўны ўдзел у карагодзе народных рухомых гульняў. Весела, радасна і пазітыўна прайшоў Дзень роднай мовы ў нашай школе.

 

 

© 2024. Все права защищены. Граничский детский сад-базовая школа