03.05.2025 у ДУА "Гранiцкая базавая школа Маладзечанскага раёна" для навучэнцаў пачатковай школы, напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі, прайшла гадзіна зносін “Заўсёды ў памяці народнай!”. Навучэнцы прайшлі старонкамі Вялікай Айчыннай вайны: успомнілі яе падзеі, герояў, цікавыя факты і трагічныя старонкі яе гісторыі. Дзеці падзяліліся таксама расказамі аб сваіх родных і блізкіх, якія былі сведкамі падзей Вялікай Айчыннай вайны.

 

 Вайна пакінула шмат гора і на Маладзечаншчыне. Для навучэнцаў быў арганізаваны прагляд і абмеркаванне відэа “З гісторыі Маладзечаншчыны”.
 У інтэлектуальнай гульні "Падарожжа па родным краі" ўдзельнічалі дзве каманды. Вучні загаддзя прыдумалі пытанні і заданні пра гісторыю роднай вёскі. У час правядзення гульні каманды наведалі памятныя мясціны роднага краю, адказалі на пытанні і з цікавасцю выканалі заданні сваіх праціўнікаў.