5 красавіка для навучэнцаў І звяна пройдзе мерапрыемства “Традыцыі беларусаў” (у форме вуснага часопіса). Дзеці ўспомняць традыцыі нашых продкаў пра якія ім расказавалі ў сям’і. Таксама разам з настаўнікам яны пазнаёмяцца і з іншымі цікавымі народнымі звычаямі і абрадамі звязанымі са святкаваннямі такіх святаў, як Масленіца, Камаедзіца, Каляды, Радуніца і іншыя. У якасці замацавання навучэнцаў чакаюць загадкі і крыжаванка. Пасля мерапрыемства адбудзецца прагляд і абмеркаванне відэа “Беларуская кухня”.