14 верасня для навучэнцаў першага звяна пройдзе гульня “Знаўцы правілаў дарожнага руху”, дзе іх чакаюць загадкі, рэбусы, віктарына. Таксама дзеці паўтораць правілы паводзін пешахода і пасажыра, даведаюцца, навошта ў аўтамабілі аптэчка і як аказаць першую дапамогу. Пасля гульні навучэнцаў чакае цікавы мультфільм “Смяшарыкі. Азбука здароўя”.