14 снежня для навучэнцаў І звяна пройдзе квэст-гульня “Жыць здорава!”. Навучэнцы атрымаюць маршрутныя лісты для праходжання этапаў гульні. На кожным этапе іх чакаюць цікавыя заданні: рэбусы, галаваломкі, загадкі, творчыя заданні. Дзеці змогуць праявіць сябе, паказаць свае веды аб правілах здаровага ладу жыцця і проста з цікавасцю правесці час. Пасля квэст-гульні ўдзельнікаў чакае прагляд і абмеркаванне відэа “З гісторыі Алімпійскіх гульняў”.